Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.12.2023

Захавай дрэва - здай макулатуру!

Паважаныя бацькі! У нашай установе дашкольнай адукацыі працягваецца правядзенне акцыі па зборы макулатуры "Захавай дрэва-здай макулатуру!" Удзельнічаючы ў гэтай акцыі, Мы дапаможам выратаваць планету ад смецця, а лес ад высечкі. Макулатура атрымае другое жыццё, а кожныя 100 кг макулатуры выратуюць 1 дрэва.

Здавайце макулатуру! Дапамажыце захаваць лес!

ЗАПРАШАЕМ ВАС ПРЫНЯЦЬ САМЫ АКТЫЎНЫ ЎДЗЕЛ У ЗБОРЫ МАКУЛАТУРЫ.

ВЯЛІКАЯ ПАДЗЯКА АД АДМІНІСТРАЦЫІ І СУПРАЦОЎНІКАЎ ДЗІЦЯЧАГА САДА ЗА ЎДЗЕЛ У АКЦЫІ І РАЗУМЕННЕ ЗНАЧНАСЦІ ГЭТАГА МЕРАПРЫЕМСТВА.

Вострая праблема забруджвання навакольнага асяроддзя прадуктамі жыццядзейнасці чалавека патрабуе ад нас фарміравання ў дзяцей і дарослых пачуцця адказнасці за чысціню паветра і вады, вуліц і двароў. Мы ставім мэтай паказаць дзецям неабходнасць рацыянальнага выкарыстання другаснай сыравіны-макулатуры. Вядома, што адна тона макулатуры беражэ каля чатырох кубаметраў драўніны, а гэта 5 дарослых дрэў! Штогод расліны планеты засвойваюць 150 мільярдаў тон вугляроду і вылучаюць у атмасферу звыш 25 мільярдаў тон кіслароду. Адзін гектар лесу выпарае ў летні дзень 40 тон вады.

Другаснае выкарыстанне папяровых адходаў дапаможа не толькі захаваць дрэвы, але і знізіць уплыў на прыроду шкодных прамысловых фактараў. Вытворчасць цэлюлозы для вадаёмаў заўсёды небяспечней перапрацоўкі макулатурной масы. Да таго ж, перапрацоўка выкарыстанай паперы дазваляе скараціць нагрузку на палігон цвёрдых бытавых адходаў, знізіць аб'ём шкодных рэчываў, што выдзяляюцца ў атмасферу пры яе спальванні або гніенні.

Разделы сайта